Сустракай птушку 2025 года – вялікага грыцука, прыгожага і элегантнага!
Зараз беларускія вялікія грыцукі (большие веретенники) зімуюць у Афрыцы, і шлюць табе адтуль прывітанне. Убачымся з імі вясной, калі яны вернуцца на свае месцы гнездавання. І калі ты яшчэ ні разу ў жыцці не бачыў_ла гэтых чырванакніжных птушак, то пастарайся зрабіць гэта сёлета.